Су́дабле, Судабля, Судабль, Судобль — возера ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі, за 20 км на ўсход ад Смалявічаў, за 4 км на паўднёвы ўсход ад Жодзіна, на водападзеле рэк Балтыйскага і Чорнага мораў. У басэйне ракі Пліса. На 2013 год мела 30-мэтровую тоўшчу бузаў аб’ёмам больш за 6 мільёнаў кубічных мэтраў. Бузы возера, у тым ліку парафін-азакерыт, выкарыстоўваюцца ў санаторыях для пераадоленьня наступстваў хранічных хваробаў.